1914

Год заснавання

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ
ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА

Гісторыя

001

22 чэрвеня 1914 г. − міністр народнай асветы Расійскай Імперыі падпісвае Указ аб адкрыцці Мінскага настаўніцкага інстытута.

21 лістапада 1914 г. − урачыстае адкрыццё Мінскага настаўніцкага інстытута. У мерапрыемстве бралі ўдзел дырэктар інстытута Дзмітрый Антонавіч Сцяпура, губернатар А.Гірс, віцэ-губернатар М.С.Чаныкаеў, начальнік Мінскай ваеннай акругі барон Раўш фон Граўбенберг, епіскап Мінскі і Тураўскі Мітрафан і епіскап Слуцкі Феафілакт і іншыя.

Май 1918 г. − у адпаведнасці з рашэннем Усерасійскага з'езду дэлегатаў настаўніцкіх інстытутаў Мінскі настаўніцкі інстытут ператвораны ў вышэйшую педагагічную навучальную ўстанову з чатырохгадовым тэрмінам навучання.

1920−1921 гг. − у выніку рэфармавання настаўніцкіх інстытутаў быў створаны новы тып педагагічнай вучэбнай установы − Інстытут народнай адукацыі, у якім прадугледжвалася падрыхтоўка не толькі настаўнікаў, але і работнікаў для дашкольных і пазашкольных устаноў. Настаўніцкі інстытут атрымлівае новую назву − Мінскі інстытут народнай адукацыі.

 

002

003

23 верасня 1921 г. − Мінскі інстытут народнай адукацыі быў ператвораны ў педагагічны факультэт БДУ.

004

 

1931 г. − пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыты Студэнцкі гарадок, у якім педагагічнаму факультэту было адведзена 4 корпусы, 2 бібліятэкі, а таксама інтэрнат на 300 месцаў.

У 1931 г. у інтэрнаце пражывала 48% студэнтаў педагагічнага факультэта.

Сярэдняя стыпендыя складала 35 рублёў.

28 ліпеня 1931 г. – на падставе пастановы Савета Народных Камісараў БССР педагагічны факультэт БДУ быў рэарганізаваны ў самастойны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.

1936 г. − Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя А.М.Горкага.

24 чэрвеня 1941 г. − спыненне навучальнага працэсу ў МДПІ ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.

29 ліпеня 1944 г. − СНК БССР прыняў пастанову аб аднаўленні дзейнасці Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага.

2 верасня 1944 г. − аднаўленне адукацыйнага працэсу ў МДПІ.
     

1948 год − базе факультэта МДПІ быў створаны Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў.

005

Студзень 1965 г. − быў дадзены старт Першага Зорнага паходу студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы.

1968 г. − Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага ўзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

1972 г. − за дасягненні ў падрыхтоўцы выкладчыцкіх кадраў і навуковай дзейнасці Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1975 г. − на базе бібліятэчнага факультэта МДПІ быў створаны Мінскі інстытут культуры.

Красавік 1976 г. − МДПІ узнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам Міністэрства асветы СССР і Міністэрства вышэйшай сярэдняй адукацыі БССР.

1982 г. − МДПІ узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

1991 г. − Адкрыццё планетарыя, які прадстаўляе дакладную мадэль зорнага неба.

 

006

007

8 верасня 1993 г. − Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

008

 

1994 г. − адбылася ўрачыстая сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам.

       
1995 г. − БДПУ прысвоена імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

1997 г. − БДПУ узнагароджаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

2004 г. − у фае БДПУ усталяваны маятнік Фуко, які асвяціў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

2006 г. − зацвярджэнне сімволікі і геральдычных знакаў БДПУ.

      2007 г. - БДПУ стаў членам Еўразiйскай Асацыяцыi ўнiверсiтэтаў.

     

009

2011 г. − уступленне БДПУ у Асацыяцыю рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы.

2 кастрычніка 2014 г. − адкрыццё скульптурнай кампазіцыі “Настаўніца першая мая”.

Скульптура

Кастрычнік 2014 г. − адбылося першае выкананне Гімна БДПУ.

21 лістапада 2014 г. − сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ ў Дзень 100-годдзя ўніверсітэта.

pYxq8bDKoAOscga X8EhFC7rVMjoYvw

2015 г. − БДПУ прыняты ў члены Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора.

2015 г. − БДПУ ўзначаліў вучэбна-навукова-інавацыйны Кластар бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

1 верасня 2016 г. − стварэнне ў БДПУ Інстытута псіхалогіі і Інстытута інклюзіўнай адукацыі.

26 верасня 2016 г. − адкрыццё стадыёна БДПУ пасля рэканструкцыі.

30 верасня 2016 г. − адкрыццё мастацкай галерэі ў БДПУ “Асветнікі зямлі Беларускай”.

Кастрычнік 2016 г. − стварэнне віртуальнай экспазіцыі гісторыі БДПУ.

21 лістапада 2016 г. − адкрыццё абноўленай экспазіцыі Музея БДПУ, прымеркаванае да 102-годдзя ўніверсітэта. Перайсці да анлайн-трансляцыі музея.

Студзень 2017 г. − за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі калектыў БДПУ ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2016 года.

Rgx2ryQ0NsiEBZu

Люты 2017 г. − прадстаўніцтва ААН / ПРААН Рэспублікі Беларусь уручыла ўніверсітэту Сертыфікат удзячнасці за сацыяльна значную дзейнасць у дасягненні Мэт устойлівага развіцця і стварэнні інклюзіўнай супольнасці ў Беларусі.

02 BGPU VRUChILI SERTIFIKAT PRIZNATELNOSTI OON