1914

Год заснавання

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ
ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА

Структура БДПУ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

Зелянкевіч Валерый Міхайлавіч

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

Валерый Міzelenkevichхайлавіч Зелянкевіч нарадзіўся 7 лістапада 1953 г. у вёсцы Драчкова Смалявіцкага раёна ў сям’і вясковых настаўнікаў (бацька – настаўнік фізікі, маці – настаўніца беларускай мовы і літаратуры). Скончыў школу з залатым медалём і ў 1971 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт радыёфізікі і электронікі, які скончыў з адзнакай у 1975 годзе. Па заканчэнні названай навучальнай установы была прысвоена кваліфікацыя “Радыёфізік”.

У 1976 г. паступіў у аспірантуру БДУ і ў 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук. З 1994 г. па 1996 г. вучыўся ў Вышэйшай Інжынернай школе (IBBbeiderBasel, Швейцарыя) і атрымаў дыплом інжынера па ахове навакольнага асяроддзя і энергазберагальных тэхналогіях.

З 1975 г. па 1982 г. – малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В.І. Леніна.

З 1982 г. па 2004 г. – асістэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры фізікі БДУ. З 2004 г. – загадчык кафедры тэхнічных сродкаў навучання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Аўтар больш за 130 навуковых работ у галінах матэматычнага мадэлявання і аўтаматызаванага праектавання радыётэхнічных комплексаў, выкарыстання мультымедыйных тэхналогій і сучасных тэхнічных сродкаў у вучэбным працэсе.

Жанаты, двое дзяцей.