Аспірантура і дактарантура ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» з’яўляецца састаўной часткай адзінай нацыянальнай сістэмы бесперапыннай адукацыі і асноўнай формай планамернай падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Мэтай стварэння аспірантуры і дактарантуры з’яўляецца арганізацыя падрыхтоўкі высокакваліфікаваных выкладчыцкіх і навуковых кадраў для БДПУ, іншых вышэйшых навучальных устаноў, а таксама спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для навукова-даследчых арганізацый і ўстаноў Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў. Навучанне ў аспірантуры і дактарантуры з’яўляецца сродкам паглыблення тэарэтычнай і спецыяльнай падрыхтоўкі навуковых работнікаў, авалодання імі сучаснымі метадамі і сродкамі навуковых даследаванняў, уменнем самастойна на высокім узроўні весці навуковую, педагагічную і выхаваўчую працу.
Аспірантура (ад лац. аspirans – які імкнецца) – першая ступень адукацыі пасля заканчэння ВНУ, накіраваная на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі планавання і самастойнага правядзення навуковых даследаванняў, глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на саісканне вучонай ступені кандыдата навук.
Дактарантура – другая ступень адукацыі пасля заканчэння ВНУ, накіраваная на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі арганізацыі навукова-даследчай работы па новаму напрамку навуковых даследаванняў або ў развіццё існуючых актуальных напрамкаў навуковых даследаванняў, аналітычнага абагульнення вынікаў навуковай дзейнасці, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на саісканне вучонай ступені доктара навук.
Аспірантура і дактарантура БДПУ – гэта:
- Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру з 1934 года.
- Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі праз дактарантуру з 1992 года.
- Навучанне на дзённай і завочнай формах, а таксама форме саіскальніцтва.
- Навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове.
- Тэрмін навучання – не больш за 3 гады на дзённай форме, не больш за 4 гады на завочнай форме, не больш за 5 гадоў на форме саіскальніцтва.
- Падрыхтоўка спецыялістаў па 48 спецыяльнасцях аспірантуры і 18 спецыяльнасцях дактарантуры.
- Забеспячэнне іншагародніх і замежных аспірантаў інтэрнатам.
- Атрыманне стыпендыі аспірантамі і дактарантамі дзённай бюджэтнай формы навучання.
- Атрыманне стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь лепшымі аспірантамі БДПУ.
- Навучанне ў вядучых навукоўцаў БДПУ і іншых ВНУ і арганізацый Рэспублікі Беларусь.
- Магчымасць працы ў якасці выкладчыка ВНУ.
- Набыццё навыкаў арганізацыі і правядзення навуковых даследаванняў.
- Публікацыя навуковых даследаванняў у рэспубліканскіх і замежных навуковых выданнях.
Багданава
Кацярына Уладзіміраўна,
загадчык аспірантуры і дактарантуры
• планаванне і арганізацыя прыёму ў аспірантуру і дактарантуру;
• каардынацыя і кантроль працэсу навучання аспірантаў (саіскальнікаў, дактарантаў);
• аналіз эфектыўнасці працэсу навучання з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
• стварэнне ўмоў, неабходных для даследаванняў і на іх аснове абароны дысертацый
тэл. (8017) 226-46-64