Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Заснаваны ў 1989 годзе.
Навучанне праводзіцца па інтэнсіўных сучасных методыках з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій. Замежныя грамадзяне залічваюцца ў ВНУ па выніках іспытаў пасля заканчэння факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Зыходзячы з гэтага, слухачы вывучаюць рускую мову і дзве дысцыпліны, якія адпавядаюць выбару профілю спецыяльнасці замежным грамадзянінам.
У 2005 годзе на факультэце адкрылася падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян. Усяго падрыхтоўку на факультэце прайшлі больш за 300 замежных грамадзян з Грузіі, Кітая, Алжыра, Егіпта, Афганістана, Пакістана, Ірака, Ірана, Марока, Камеруна і іншых дзяржаў.
Профілі навучання:
Фізіка-матэматычны (матэматыка, фізіка).
Біёлага-хімічны (біялогія, хімія).
Педагагiчны (матэматыка, гісторыя Беларусі, біялогія).
Фізкультурна-спартыўны (фізічная культура, біялогія).
Філалагічны (руская мова, руская літаратура, беларуская мова, беларуская літаратура, гісторыя Беларусі, замежная мова).
Гістарычна-грамадазнаўчы (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя).
Дэкан – Якавенка Сяргей Уладзіміравіч,
кандыдат педагагічных навук, дацэнт.