22 чэрвеня 1914 г. − міністр народнай асветы Расійскай Імперыі падпісвае Указ аб адкрыцці Мінскага настаўніцкага інстытута.21 лістапада 1914 г. − урачыстае адкрыццё Мінскага настаўніцкага інстытута. У мерапрыемстве бралі ўдзел дырэктар інстытута Дзмітрый Антонавіч Сцяпура, губернатар А.Гірс, віцэ-губернатар М.С.Чаныкаеў, начальнік Мінскай ваеннай акругі барон Раўш фон Граўбенберг, епіскап Мінскі і Тураўскі Мітрафан і епіскап Слуцкі Феафілакт і іншыя.
Май 1918 г. − у адпаведнасці з рашэннем Усерасійскага з'езду дэлегатаў настаўніцкіх інстытутаў Мінскі настаўніцкі інстытут ператвораны ў вышэйшую педагагічную навучальную ўстанову з чатырохгадовым тэрмінам навучання.
1920−1921 гг. − у выніку рэфармавання настаўніцкіх інстытутаў быў створаны новы тып педагагічнай вучэбнай установы − Інстытут народнай адукацыі, у якім прадугледжвалася падрыхтоўка не толькі настаўнікаў, але і работнікаў для дашкольных і пазашкольных устаноў. Настаўніцкі інстытут атрымлівае новую назву − Мінскі інстытут народнай адукацыі
23 верасня 1921 г. − Мінскі інстытут народнай адукацыі быў ператвораны ў педагагічны факультэт БДУ.
1931 г. − пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыты Студэнцкі гарадок, у якім педагагічнаму факультэту было адведзена 4 корпусы, 2 бібліятэкі, а таксама інтэрнат на 300 месцаў.
У 1931 г. у інтэрнаце пражывала 48% студэнтаў педагагічнага факультэта.
Сярэдняя стыпендыя складала 35 рублёў.
28 ліпеня 1931 г. – на падставе пастановы Савета Народных Камісараў БССР педагагічны факультэт БДУ быў рэарганізаваны ў самастойны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.
1936 г. − Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя А.М.Горкага.
29 ліпеня 1944 г. − СНК БССР прыняў пастанову аб аднаўленні дзейнасці Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага.24 чэрвеня 1941 г. − спыненне навучальнага працэсу ў МДПІ ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.
2 верасня 1944 г. − аднаўленне адукацыйнага працэсу ў МДПІ.
1948 год − базе факультэта МДПІ быў створаны Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў.
Студзень 1965 г. − быў дадзены старт Першага Зорнага паходу студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы.
1968 г. − Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага ўзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
1972 г. − за дасягненні ў падрыхтоўцы выкладчыцкіх кадраў і навуковай дзейнасці Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
1975 г. − на базе бібліятэчнага факультэта МДПІ быў створаны Мінскі інстытут культуры.
Красавік 1976 г. − МДПІ узнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам Міністэрства асветы СССР і Міністэрства вышэйшай сярэдняй адукацыі БССР.
1982 г. − МДПІ узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
1991 г. − Адкрыццё планетарыя, які прадстаўляе дакладную мадэль зорнага неба.
8 верасня 1993 г. − Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.
1994 г. − адбылася ўрачыстая сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам.
1995 г. − БДПУ прысвоена імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
1997 г. − БДПУ узнагароджаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.
2004 г. − у фае БДПУ усталяваны маятнік Фуко, які асвяціў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.
2006 г. − зацвярджэнне сімволікі і геральдычных знакаў БДПУ.
2007 г. - БДПУ стаў членам Еўразiйскай Асацыяцыi ўнiверсiтэтаў.
2011 г. − уступленне БДПУ у Асацыяцыю рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы.
2 кастрычніка 2014 г. − адкрыццё скульптурнай кампазіцыі “Настаўніца першая мая”.
Кастрычнік 2014 г. − адбылося першае выкананне Гімна БДПУ.
21 лістапада 2014 г. − сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ ў Дзень 100-годдзя ўніверсітэта.
2015 г. − БДПУ прыняты ў члены Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора.
2015 г. − БДПУ ўзначаліў вучэбна-навукова-інавацыйны Кластар бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
1 верасня 2016 г. − стварэнне ў БДПУ Інстытута псіхалогіі і Інстытута інклюзіўнай адукацыі.
26 верасня 2016 г. - адчыненне Стадыёна БДПУ пасля рэканструкцыі.
30 верасня 2016 г. - адчыненне Мастацкай галерэі ў БДПУ "Асветнікі зямлі Беларускай".
Кастрычнік 2016 г. - стварэнне Віртуальнай экспазіцыі гісторыі БДПУ.
21 лістапада 2016 г. - адчыненне абноўленай экспазіцыі Музея БДПУ, прымеркаванае да 102-годдзя універсітэта. Перайсці да онлайн трансляцыі музея.
Студзень 2017 г. − за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі калектыў БДПУ ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2016 года.
Люты 2017 г. − прадстаўніцтва ААН / ПРААН Рэспублікі Беларусь уручыла ўніверсітэту Сертыфікат удзячнасці за сацыяльна значную дзейнасць у дасягненні Мэт устойлівага развіцця і стварэнні інклюзіўнай супольнасці ў Беларусі.
Чэрвень 2017 - БДПУ ім. М. Танка занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненні найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2017 год сярод навуковых арганізацый (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2018/06/26 № 255 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2017 год").
Кастрычнік 2018 г. - Саветам міністраў замежных спраў СНД БДПУ ім. М. Танка прысвоены статус базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўны і спецыяльнай адукацыі.
25 сакавіка 2019 г. - у адпаведнасці з пастановай № 190 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь БДПУ стаў лаўрэатам конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2018 год
а