Савет маладых вучоных БДПУ з’яўляецца грамадскім органам каардынацыі навукова-даследчай дзейнасці аспірантаў, маладых навукоўцаў і спецыялістаў БДПУ.
Створаны ў 2006 г. па ініцыятыве доктара палітычных навук, прафесара В.У. Бушчыка.
Бюро Савета ўключае 17 маладых навукоўцаў, якія прадстаўляюць факультэты ўніверсітэта і агульнаўніверсітэцкія кафедры.
Куратар Савета – прарэктар па навуковай рабоце БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар Г.В. Торхава.
Напрамкі дзейнасці СМВ БДПУ:
– Садзейнічанне кіраўніцтву БДПУ ў правядзенні навукова-інавацыйнай палітыкі, накіраванай на павышэнне ўзроўню навукова-даследчых работ.
– Развіццё міжфакультэцкага і міжкафедральнага навуковага ўзаемадзеяння маладых навукоўцаў.
– Садзейнічанне актыўнаму ўдзелу маладых навукоўцаў у фундаментальных і прыкладных навуковых даследаваннях.
– Выпрацоўка рэкамендацый для кіраўніцтва БДПУ па стымуляванні маладых выкладчыкаў да актыўнай навуковай дзейнасці.
– Павышэнне інфармаванасці маладых навукоўцаў аб рэспубліканскіх і міжнародных навуковых мерапрыемствах.
– Падрыхтоўка і правядзенне канферэнцый, метадалагічных і навукова-практычных семінараў для маладых навукоўцаў.
– Супрацоўніцтва з Саветамі маладых вучоных вышэйшых навучальных і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь.
– Падтрымка інфармацыйнай базы дадзеных па складзе маладых навукоўцаў і іх навукова-даследчай працы ў БДПУ.