1914

Год заснавання

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ
ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА

Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі

 

 

 

Начальнік Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі 

Позьняк Аляксандра Валянцінаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

 

Створаны ў 2001 годзе

Мэтай дзейнасці ЦРПА БДПУ з’яўляецца садзейнічанне ўстойліваму развіццю сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах.

 

У структуры Цэнтра функцыянуюць 4 аддзелы:

 Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляюцца: распрацоўка тэарэтычна-метадалагічных і метадычных аспектаў педагагічнай адукацыі; навукова-метадычнае суправаджэнне прыняцця кіраўнічых рашэнняў у галіне развіцця педагагічнай адукацыі; правядзенне экспертызы навукова- і вучэбна-метадычнага забеспячэння педагагічнага працэсу ў сістэме педагагічнай адукацыі; развіццё педагагічнай кампетэнтнасці выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі і распаўсюджванне інавацыйнага педагагічнага вопыту; укараненне сучасных напрамкаў кансалтынгу ў адукацыйную практыку вышэйшай школы; арганізацыя і каардынацыя ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў межах вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара.

Рэалізацыя ЦРПА гэтых функцый забяспечвае аснову для паспяховага развіцця механізмаў узаемадзеяння і супрацоўніцтва ўніверсітэтаў і іншых устаноў у галіне вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці, дазваляе мэтанакіравана вырашаць стратэгічную задачу кластарнага развіцця сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.