Навукова-даследчая работа студэнтаў
НДРС БДПУ ўяўляе сабой сістэму метадаў, сродкаў і арганізацыйна-эканамічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць у працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай педагагічнай адукацыяй засваенне розных этапаў навукова-інавацыйнага цыкла, а таксама работы па рашэнні навуковых задач для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі формамі НДРС,якія дазваляюць забяспечваць у навукова-метадычным і арганізацыйным аспектах працэс развіцця навуковых інтарэсаў і даследчых здольнасцей студэнтаў, з'яўляюцца:
- навукова-даследчая праца, якая ўключана ў вучэбны працэс (абавязковы складнік вучэбнага плана) або дапаўняе вучэбны працэс;
- навукова-даследчая праца, выкананая ў пазавучэбны час (звыш вучэбных планаў);
- навукова-метадычныя і арганізацыйна-масавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстаноўленым парадку.
Найважнейшай арганізацыйнай формай НДРСз'яўляецца ўдзел студэнтаў у рабоце студэнцкіх навуковых таварыстваў (СНТ) факультэтаў.
На факультэце прыродазнаўства БДПУ паспяхова працуе Школа маладога вучонага (ШМВ), арыентаваная, перш за ўсё, на студэнтаў малодшых курсаў (1-2 курс) з мэтай прыцягнення іх да навукова-даследчай дзейнасці.У рамках работы ШМВ праводзіліся семінары, майстар-класы, навуковыя дыспуты і круглыя сталы.Штогадовымі і традыцыйнымі сталі інтэлектуальная алімпіяда "Разумнікі і разумніцы" (для 1 курса), «Што?Дзе?Калі? » і інш.
У рамках супрацоўніцтва з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імяІаханеса Рау арганізавана работа студэнтаў факультэта прыродазнаўства БДПУ ў міжнародным экалагічным клубе, які аб'ядноўвае студэнтаў-эколагаў ВНУ Беларусі, прыняты ўдзел у сумесных міжвузаўскіх семінарах клуба (у рамках праекта "Год Зямлі"), на базе аграбіястанцыі "Зялёнае" праведзены выязныя семінары з удзелам студэнтаў экалагічнага клуба (БДТУ, МДЭУ ім. А.Д.Сахарава, БНТУ і інш.) у рамках праекта факультэта прыродазнаўства "Дзень птушак" і інш.
Сумесна з навуковымі супрацоўнікамі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі па тэме дыпломнай працы студэнта Булаўкіна Ю.А.была арганізавана кароткачасовая экспедыцыя па даліне ракі Нёман з мэтай вывучэння чацвярцічных адкладаў яе даліны.
На факультэце спецыяльнай адукацыі БДПУ праводзяцца тыдні студэнцкай навукі з удзелам студэнтаў усіх курсаў.
У мэтах актывізацыі навуковых інтарэсаў студэнтаў, прыцягнення іх да НДРС на факультэце псіхалогіі БДПУ праводзяцца сустрэчы з вядучымі спецыялістамі міжнароднага ўзроўню ў галіне псіхалогіі.З верасня 2009 года на факультэце псіхалогіі БДПУ пачала працу "Школа юнага навукоўца".
Студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУсамастойна падрыхтавалі відэафільмы і слайд-шоу па прыродазнаўчай тэматыцы з далейшай дэманстрацыяй і каментаваннем (дац. Страха Я.А., ст. выкладчык Багдановіч Л.Б.), распрацавалі макетныя ўзоры дыдактычных гульняў, дыдактычных дапаможнікаў (дац. Жытко І.У.), стварылі аркестроўкі дзіцячых твораў з дапамогай дзіцячых інструментаў, падабралі музычны рэпертуар да музычных гульняў, гульнявых комплексаў (ст. выкладчык Анцыпіровіч А.М.).
Кафедрай тэорыі і методыкі фізічнай культуры і аздараўленча-прафілактычнай работыарганізоўваліся сацыялагічныя даследаванні па гатоўнасці першакурснікаў да будучай прафесійнай дзейнасці, у правядзенні і апрацоўцы вынікаў якіх удзельнічалі студэнты факультэта фізічнага выхавання.
Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры эстэтычнай адукацыі Данілава В.М. працуе студэнцкая лабараторыя "Дыдактыка мастацтва".
Студэнты факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ пад кіраўніцтвам дац.Бядулінай Г.Ф. удзельнічалі ў працы інфармацыйнага рэсурснага сайта па пытаннях здаровага ладу жыцця для выхаванцаў навучальных устаноў закрытага тыпу і падлеткаў "Групы рызыкі" (падрыхтавана 2 выпускі штоквартальнага электроннага інфармацыйна-метадычнага часопіса "Бумеранг"), апрацавалі матэрыялы і падрыхтавалі інфармацыйную запіску па выніках рэспубліканскага Інтэрнэт-форуму "Інтэрактыўныя формы сацыяльна-прафілактычнай работы з дзецьмі і сем'ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфіцыравання, наркаманіі, тытунекурэння, алкагалізму і фарміравання пазітыўных паводзінаў".