1914

Год заснавання

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ
ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА

Прафсаюз

 

prafsayuzПершасная правсаюзная арганізацыя работнікаў БДПУ

Першасная прафсаюзная арганізацыя работнікаў БДПУ з’яўляецца арганізацыйнай структурай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (БПРАН) з правамі раённай прафсаюзнай арганізацыі і правам юрыдычнай асобы.

Вышэйшым органам першаснай прафсаюзнай арганізацыі (ППА) работнікаў БДПУ з’яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей за адзін раз у пяць гадоў. Паміж канферэнцыямі дзейнасцю ППА кіруе абраны на канферэнцыі прафсаюзны камітэт.

Прафкам работнікаў БДПУ забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза. У сваёй дзейнасці прафкам кіруецца Калектыўным дагаворам паміж работнікамі БДПУ і БДПУ, а таксама галіновымі, генеральнымі дагаворамі і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

 

Калі Вы член Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, то:

На Вас у першую чаргу распаўсюджваецца дзеянне калектыўнага дагавора і галіновага пагаднення.

Вашы працоўныя, сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы будуць адстойваць перад наймальнікам у першую чаргу.

 

Вы можаце разлічваць:

на бясплатную юрыдычную, метадычную і кансультацыйную дапамогу;

на аказанне матэрыяльнай дапамогі, прадугледжанай дадаткамі № 2, № 3 калектыўнага дагавора;

на ўдзел у экскурсійных паездках па краіне на ільготных умовах;

на набыццё абанемента ў басейн універсітэта на ільготных умовах;

на частковую кампенсацыю кошту санаторнай пуцёўкі, калі Вы праходзілі аздараўленне ў санаторыях і дамах адпачынку, якія належаць ФПБ;

на заахвочванне за актыўны ўдзел у грамадскім, культурна-масавым і спартыўным жыцці работнікаў БДПУ.

Вы будзеце адчуваць сваю прыналежнасць да самай масавай, самай дэмакратычнай грамадскай арганізацыі краіны.