Асноўнымі партнёрамі БДПУ з'яўляюцца: Арыельскі ўніверсітэт, Адкрыты ўніверсітэт Ізраіля (Ізраіль); Бакінскі славянскі ўніверсітэт (Азербайджанская Рэспубліка); Вэйнаньскі педагагічны ўніверсітэт, Паўночна-заходні педагагічны ўніверсітэт (Кітайская Народная Рэспубліка), ГБОУ ВПО "Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт", ФГБОУ ВПО "Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна" (Расійская Федэрацыя); Дзяржаўны ўніверсітэт Фларэнцыі (Італьянская Рэспубліка); Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка); Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава (Украіна) і інш.
У межах дагавораў ажыццяўляецца:
- распрацоўка і рэалізацыя сумесных навуковых праектаў;
- падрыхтоўка і выданне сумесных публікацый;
- арганізацыя і ўдзел у сумесных канферэнцыях, сімпозіумах;
- навуковыя стажыроўкі;
- акадэмічныя абмены.