На сённяшні дзень БДПУ – вядучы педагагічны ўніверсітэт Рэспублікі Беларусь, член Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. БДПУ мае на мэце падрыхтоўку беларускай інтэлектуальнай эліты і рэалізуе яе шляхам аптымальнага спалучэння вучэбнага працэсу, навукова-даследчай дзейнасці і вытворчай практыкі.
БДПУ падрыхтавана больш за 170 тыс. настаўнікаў. Сярод выпускнікоў БДПУ налічвае больш за 200 заслужаных настаўнікаў Беларусі, 7 героеў Савецкага Саюза і Героеў Сацыялістычнай Працы, каля 60 членаў Саюза пісьменнікаў, дзясяткі выдатных вучоных і дзяржаўных дзеячаў, больш за 90 дактароў навук і 1 тыс. 500 кандыдатаў навук.
Якасць адукацыі – прынцып работы БДПУ
У БДПУ вялікая ўвага надаецца якасці адукацыі. Асноўнымі напрамкамі палітыкі ўніверсітэта па гэтым пытанні з'яўляюцца:
- забеспячэнне эфектыўнай пераемнасці ў адборы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі высокакваліфікаваных педагагічных кадраў з улікам сусветных адукацыйных тэндэнцый, перспектыў эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця краіны;
- каардынацыя вучэбнай, навуковай і інавацыйна-метадычнай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі ва ўмовах кластарнай мадэлі развіцця нацыянальнай сістэмы неперарыўнай педагагічнай адукацыі;
- развіццё інфармацыйна-адукацыйнай прасторы падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі з арыентацыяй на інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі новага пакалення;
- стварэнне культурна-выхаваўчага асяроддзя ўніверсітэта для фарміравання ў спецыялістаў адукацыі сацыяльна-маральных і прафесіянальных якасцей, гуманізму, павагі да ідэалаў і традыцый беларускага народа.
З планава-справаздачнай дакументацыяй БДПУ можна азнаёміцца на старонцы Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі па ссылцы.
Якасць і колькасць
У адпаведнасці са спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку на ўзроўні вышэйшай адукацыі па 64 спецыяльнасцях I ступені і 18 спецыяльнасцях II ступені (магістратура). Усе спецыяльнасці прайшлі дзяржаўную акрэдытацыю. Экспарт адукацыйных паслуг на верасень 2015 года склаў больш за 800 тыс. дол. ЗША.
СДН Moodle функцыянуе ў БДПУ з 2008 года. На сённяшні дзень у сістэме размешчана 182 дыстанцыйныя курсы, 119 выкладчыкаў вядуць распрацоўку сваіх курсаў і праводзяць заняткі са студэнтамі, больш за 2600 карыстальнікаў зарэгістравана ў базе сістэмы. Сістэма дыстанцыйнага навучання (СДН) Moodle БДПУ паспяхова прайшла рэгістрацыю ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.
Дадатковая адукацыя ў БДПУ
Дадатковую адукацыю ў БДПУ можна атрымаць на базе Цэнтра дадатковай адукацыі "Альтэрнатыва" (азнаёміцца з паслугамі Цэнтра можна па ссылцы) і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (перайсці на сайт).
Ганаровыя прафесары БДПУ
Ганаровымі прафесарамі БДПУ з'яўляюцца:
- Альгірдас Гайжуціс - рэктар Літоўскага ўніверсітэта адукацыйных навук, габілітаваны доктар гуманітарных навук, акадэмік;
- Анатолій Мікалаевіч Рубінаў - Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2010-2015 гг.), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- Віктар Пятровіч Андрушчанка - рэктар Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.П. Драгаманава, доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны;
- Віктар Васільевіч Рабаў - прэзідэнт Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі геаграфічных навук і шэрагу іншых грамадскіх акадэмій;
- Камал Мехціевіч Абдулаеў - дзяржаўны саветнік Азербайджанскай Рэспублікі па міжнацыянальных, мультыкультурных і релігійных пытаннях, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана;
- Петка Дзімітраў Ганчаў - пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь (2005-2009 гг.), доктар філасофскіх навук, доктар палітычных навук, прафесар (Балгарыя).